Фестываль кароткаметражных фільмаў «Нефільтраванае кіно»
«Нефільтраванае кіно» прапанавалі беларускім кінаманам на аднайменным фестывалі кароткаметражных фільмаў, што распачаўся ў Менску.
Распавядае яго арганізатар Аляксандр Мартынюк:
– База нашай канцэпцыі “Нефільтраванага кіно” ў тым, што на першым месцы стаіць не інстытуцыя, якая паведаміць табе, што ёсць мастацтва, а што не мастацтва. А ёсць выказванне чалавека. У нашым выпадку гэта кароткаметражны фільм і цябе цікавіць бэкграўнд і кантэкст гэтага выказвання. Чаму чалавек выказаўся такім чынам, які кантэкст – сацыяльны, палітычны. Пачатак таго крычнага асэнсаванна і ўсведамлення пачынаецца. Ён ужо пасля не можа глядзець у кіно там, напрыклад, блакбастары.
Фестываль сабраў маладых рэжысёраў з розных краін. Апроч паказаў кароткаметражных фільмаў, у яго рамках прайшлі майстар-класы і экскурсія па нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.
Фота аўтара