Фестываль культур „Ракаўскі фэст-2016”
27-га жніўня (субота) у аг. Ракаў адбудзецца фестываль культур „РАКАЎСКІ ФЭСТ-2016”.
„РАКАЎСКІ ФЭСТ-2016” – гэта фестываль культур, арганiзатарамi якога з’яўляюцца дзве краiны – Беларусь і Польшча.
Цягам дня (з 11.00 да 22.00) адбудуцца розныя культурныя мерапрыемствы: выступленні музычных і танцавальных калектываў, тэатральны квэст, будзе працаваць кірмаш „Горад майстроў”, мастацкая выстава і г.д.
На фота: гурт „Дзікія яблыкі”
А ў 20.00 выступяць польскі гурт „Дзікія яблыкі„, які спалучае ў сваёй творчасці славянскую мелодыку і рытм афрыканскіх бубнаў і беларускі гурт „РЭХА”.
Уваход вольны!
Беларускае Радыё Рацыя
Фота instpol.by і Конрад Жэлязо
