Фестываль мастацтва Арт-Менск-2021



З 3 па 26 верасня ў Менску праводзіцца фестываль мастацтва Арт-Менск — адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў у галіне мастацтва ў Беларусі. 

Цэнтральная пляцоўка фестывалю, Палац мастацтва, адкрыецца 3 верасня ў 18:00 па адрасе Казлова, Наведаць адкрыццё галоўнай экспазіцыі можна будзе бясплатна з 18:00 да 21:00.

У фестывалі мастацтва возьмуць удзел каля 240 мастакоў, скульптараў, фатографаў і прадстаўнікоў іншых напрамкаў мастацтва з усёй Беларусі. 

Акрамя цэнтральнай пляцоўкі на Казлова 3, Арт-Менск пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прасторы «Арт-Фабрыка», галерэі «Мастацтва», галерэі «DK» і іншых выставачных пляцоўках горада — на фестывалі будуць прадстаўлены больш за 800 твораў у традыцыйных і сучасных жанрах мастацтва.

У гэтым годзе Арт-Менск прапануе гледачу сустрэцца са мноствам напрамкаў мастацкай сцэны сучаснай Беларусі: пачынаючы ад класічнага выяўленчага мастацтва, заканчваючы лічбавымі інсталяцыямі і відэа-артам — работамі ўжо вядомых гледачу аўтараў, а таксама маладых мастакоў, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у праекце. У рамках адкрыцця запланаваны і іншыя праекты, якія стартуюць з 4 верасня і пазней. 

Падрабязную праграму мерапрыемстваў фестывалю можна знайсці на сайце www. artcenter. by.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць ААТ «Белгазпрамбанк», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў» (Палац мастацтва), Цэнтр выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва» і онлайн-гіпермаркет 21 vek.

Перыяд работы цэнтральнай экспазіцыі ў Палацы мастацтва: з 3 верасня па 26 верасня 2021 года 11:00 — 21:00, без выходных.

Адрас: г. Менск, вул. Казлова, 3 (Палац мастацтва).