Фестываль «Напрамак Усход» ужо ў Беластоку
Міжнародная тэатральная імпрэза – становіцца своеасаблівай традыцыяй тэатральнай восені ў Беластоку. Ён праходзіць ужо 6 раз. Сёння яго пачынаюць – гаспадары пляцоўкі – беластоцкі драматычны тэатра пакажа спектакль «Макбет» па Шекспіру. Чакаюцца выступы акцёраў з Украіны і Беларусі. 7 кастрычніка на сцэне ўніверсітэцкага цэнтра культуры – спектакль «Клас» Кіеўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы і камедыі на левым беразе Дняпра.
Без украінскіх і беларускіх акцёраў «напрымак усход» не мог бы атрымацца, кажа намеснік дырэктара беластоцкага тэатра Мартына Занеўская:
– Вельмі цешымся, што гэтыя 2 тэатры прынялі нашае запрашэнне, і што ўвогуле лагістычна і арганізацыйна гэта было магчыма, каб выступіць на нашым фестывалі. Таксама мы падтрымліваем незалежную трупу «Купалаўцаў». Не можам уявіць таго, што ў сённяшняй сітуацыі, на фестывалі пад назвай «Напрамак Усход» не выступілі бы артысты з Беларусі ці Украіны.
А вось беларусы выступаюць 12 кастрычніка. Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» пакажа спектакль «Гусі-Людзі-Лебедзі» паводле твора Бахаревіча «Сабакі Еўропы». У афішы фестывалю таксама спектаклі з Грузіі і Арменіі, з Літвы і Паўночнай Македоніі. Афіша даступная на сайце драматычнага тэатра.
Беларускае Радыё Рацыя