Фестываль „Наш Грунвальд” у „Дудутках”



25—26 ліпеня ў музейным комплексе „Дудуткі” праходзіць VII міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі „Наш Грунвальд”, прысвечаны 605-й гадавіне легендарнай Грунвальдскай бітвы.

01_Dudutki

Гледачы ўбачылі турніры збраяносцаў і рыцараў, спаборніцтвы лучнікаў і алебардыстаў, бугурт (масавая бітва), выступленне танцавальных калектываў, майстар-класы, старадаўнія гульні.

02_Dudutki Цэнтральнай падзеяй фестывалю стала рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на ўзгорыстым полі каля мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і войскамі саюзнікаў — Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

07_Dudutki

У рэканструкцыі бітвы ўзялі ўдзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы.

04_Dudutki

БелаПАН