Фестываль памяці герояў Сойму 1773 года



Мастацка-гістарычны фестываль “Рэйтан” адбудзецца ў шматфункцыянальнай арт-прасторы “ВЕРХ”, што ў Менску. Пра гэта паведамляе Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, якая штогод ладзіць адмысловы фестываль і шэраг іншых мерапрыемстваў на радзіме пасла Сейма Рэчы Паспалітай у Грушаўцы Ляхавіцкага раёну. Кажа кіраўнік Арт-суполкі Зміцер Юркевіч:

– Ён паходзіў з беларускага роду і ўсе дыярыушы сойму сведчаць, што літвін рэйтан і ўся Літва змагаюцца. Ён, як пасол ад Вялікага княства Літоўскага, абавязаны быў бараніць ВКЛ. А так, як не знайшлося з боку палякаў такіх жа герояў, то прыйшлося яму стаць і на іх абарону.

Фестываль прысвечаны памяці герояў Сойму 1773 года – Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, паслоў ад Наваградскага і Менскага ваяводстваў ВКЛ, якія спрабавалі бараніць незалежнасць Рэчы Паспалітай у часы ейнага першага падзелу.

Правядзенне запланавана на 17 лютага.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя