Фестываль польскіх фільмаў „Вісла” ў Беларусі анлайн



На сёлетняй „Вісле” ў Беларусі ў анлайн-версіі гледачы змогуць убачыць навінкі польскага кіно за апошнія 2 гады.

ІІІ Фестываль польскіх фільмаў „Вісла” ў Беларусі праходзіць 18 – 21 сакавіка. 

У рамках фестывалю гледачам пакажуць, між іншых, фільм „Жалезны мост” – поўнаметражны дэбют Монікі Ёрдан-Младзяноўскай – драматычную гісторыю пра трох герояў, якія апынуліся ў любоўных адносінах. Стужку „Дачка трэнера” ​​- апошні фільм Лукаша Гжэгожэка.

Для аматараў дакументальнага кіно фестываль прапануе „Апошнюю гару” Дарыюша Залускага – гісторыю пра сілу чалавечага духа, а таксама пра рашучасць, якая выходзіць за рамкі здаровага сэнсу.

У праграму таксама традыцыйна ўвойдзе блок кароткаметражных фільмаў студэнтаў кінашколы. 

Уваход на ўсе паказы ў рамках фестывалю бясплатны! Паглядзець стужкі можна на www.mojeekino.pl.

Паводле прэс-рэлізу