Фестываль “Pradmova” ў Берасці
Фестываль “Pradmova” адбывацца сёння, 29 лютага ў Берасці. Мерапрыемства ладзіцца ў творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”.
У праграме — сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, музыкамі, выдаўцамі і проста творчымі асобамі, — распавяла адная з арганізатарак Дар’я Бялькевіч:
– “Прадмова” — гэта фестываль інтэлектуальнай кнігі і гэта месца, такая пляцоўка, дзе сустракаюцца ўсе, хто мае дачыненне да кнігі. То бок гэта выдаўцы, гэта ілюстратары, дызайнеры, перакладчыкі, аўтары і, канешне ж, чытачы. У кантэксце рэгіёна фестываль “Прадмова” абавязкова павінен быць, таму што гэта магчымасць ледзь не адзіная для рэгіёна пазнаёміцца з сучаснай беларускай інтэлектуальнай кнігай.
У другой частцы мерапрыемства запланаваная дыскусія на тэму „Перакласці на родную канапу. Сучасны мастацкі пераклад у дзеянні”, паэтычны марафон ды музычны эпілог.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
