Фестываль Rockowisko запрашае аматараў року



Ужо шосты раз гайнаўскі гарадскі амфітэатр будзе поўніцца гучнай рокавай і панк-рокавай музыкай. Чарговы фестываль Rockowiskoпройдзе – як заўсёды – з беларускімі акцэнтамі. У конкурсе гуртоў прыме ўдзел берасцейская “Сцяна”, “Re1ikt” з Менска выступіць увечары як мінулагодні лаўрэат. На музычную імпрэзу запрашае арганізатар, дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, Тамаш Ціханюк:

-У 13 гадзін пачнём з конкурса гуртоў. Выступяць 10 гуртоў, між іншым, два з Беларусі. Пасля выступяць два гурты-лаўрэаты папярэдняга фестывалю. Выступіць усім добра вядомы гурт“Re1ikt” з Беларусі. Таксама адбудуцца канцэрты зорак. Цэлы дзень і цэлую ноч у Гайнаўцы будзе гучаць добрая рок-музыка.

Беларускія гурты прысутнічаюць на Rockowiskuкожны год. У мінулыя гады Гайнаўку наведвалі зоркі беларускай альтэрнатыўнай сцэны, між іншым “Бяз Назвы” і “TheToobes”.

Аматараў року Гайнаўка чакае ўжо заўтра, у суботу, з 13-ай гадзіны.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя