Фестываль сучаснага мастацтва “Самакат Геракла”
Фестываль сучаснага мастацтва “Самакат Геракла” пройдзе з 14 па 21 сакавіка ў Лідзе ў чацвёрты раз. Фестываль, на якім прадстаўленыя шматлікія накірункі сучаснага мастацтва, праходзіць ў Лідзе ад 2009 года.
У гэтым годзе “Самакат Геракла” займеў статус міжнароднага фестывалю і ў параўнанні з мінулымі, будзе праходзіць у крыху змененым фармаце, зазначае адзін з арганізатараў Яўген Клёцкін:
– У гэтым годзе мы аднавілі наш фестываль “Самакат Геракла”. Раней мы яго пазіцыянавалі як фестываль андэграўдны, падпольны, незалежны, а ў гэтым годзе мы вырашылі зрабіць Фестываль сучаснага мастацтва, каб да яго далучылася больш народу.
Фестываль сучаснага мастацтва “Самакат Геракла” пачне працу 14 сакавіка ў 12 гадзін ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Па-між першымі і апошнімі днямі фестывалю увесь тыдзень для наведнікаў будуць працаваць мастацкія экспазіцыі.
Праграмма IV фестывалю сучаснага мастацтва
“САМАКАТ ГЕРАКЛА-2015”
14 сакавіка. САМАКАТ АДЧЫНЯЕ ДЗВЕРЫ. РОК-Н-РОЛЬНАЕ АДКРЫЦЦЁ!
12.00—12.30 Сустрэча гледачоў! Урачыстае Адкрыццё Геракату! Уступныя словы арганізатараў і вядучага.
12.30—13.00 гурт Black Lage (акустычны рок, Ліда)
13.00—13.20 паэт Віктар Міхайлавіч Лупасін (Менск)
13.20—13. 50 гурт „Тётя Лошадь” (гаражны панк, Ліда—Гомля—Менск—Жыткавічы)
13.50—14.20 паэт Дзмітрый Аляксандравіч Сарокін з паэмай “Механічныя вусны” (Ліда)
14.20—14.50 гурт Все, что связано с Луной (пост-рок, Гомля)
15.00—15.30 выканаўца Ваня Панама (панк-рок, Ліда)
15.30—16.00 пісьменнік і рэдактар часопіса беларускае прозы МАКУЛАТУРА Сяргей Аляксандравіч Календа. пісьменнік Аляксандр І. Бацкель — са сваімі творамі і публікацыямі (Менск)
16.10—16.40 гурт БАЛЬЗА (сучасны рак-энд-ролл, Мазыр)
16.50—17.20 выканаўца Мікалай Пятрэнка (драм-шоу, Ліда)
17.20 —18.00 відэа-праграмма. Марат Ахметзянаў – фільм „Как обыграть букмекера” (Анапа, РФ).
Аляксандр Максімаў – фільмы „Даме не нужен стул”, „Best the HORROR”, „Однажды в холодильнике”, „Ночные мысли” (Владзімір, РФ) і іншыя фільмы са Львову, Харкава і Румыніі.
18.00—18.45 тэхнічны перапынак
18.45—19.15 project_may_b / a.k.a. Zen Liar (industrial blues\minimalism\un-entertaining\instrumental\guitar lo-fi, Гародня)
19.25—19.55 КОРОЛЬ ЧЕРВЕЙ (primitive-progressive\gut-eaters\parasitism, Гародня)
20.00—20.30 выканаўца ФМ.Группировка Беловежская Пуща (second-модерн, Менск)
20.30—21.00 выканаўца Вова Броўкін (дыска, Ліда-Менск)
21.10—21.40 гурт Альёшя, гіў мі а чэнс (зомбі-дыска, бітлз у пекле, Менск)
15 сакавіка. ФОЛЬКАВЫ І ТЭАТРАЛЬНЫ САМАКАТ!
13.40—14.10 выканаўца Алекс Дабрыян (экс-БОРРЕЙ, бард-рок, Ліда)
14.10—14.30 паэтэсса Віталія (Менск)
14.30—15.10 гурт НЕМО (фольк, Ліда)
15.10—15.30 паэт Сяргей Марцінкевіч (Бярозаўка)
15.30—16.10 гурт СКУДРЫНКА (фольк, Ліда)
16.20—17.00 гурт AVI trio (фольк, Гародня)
Перапынак
18.00—18.50 Тэатр лялек, святла і ценю “Дом Солнца”, спектакль “Сказка об одноухом зайце” (Менск)
21 сакавіка. САМАКАТ ЗАЧЫНЯЕ ДЗВЕРЫ! Асцярожна!
12.00—12.30 Урачыстае Закрыццё Геракату! Вынікі фестывалю пад музыку выканаўца Deproverst (нойз, Менск)
12.30—13.00 выканаўца Віктар Спраўцаў (акустычны рок, Гомля)
13.00—13.20 пісьменнік Зміцер Жызнеўскі (Менск)
13.20—13.50 гурт Трубадур и .. (экс-Скарлетт, чэрапанк, Бярозаўка-Піцер)
13.50—14.30 пісьменнік Андрэй Дзічэнка (Менск)
14.30—15.00 гурт АMBERRAIN (гранж, Ліда)
15.00—15.20 паэт Дзмітрый Новікаў (Гомля)
15.20—15.40 паэтка Дзіяна Маўчанава (Гомля)
15.50 —16.20 гурт Ultra Pultra (оугс лгбт дыска-панк, Гародня)
16.30—17.00 выканаўца Інга Прачка (фры-стайл, Менск)
17.00—17.30 выканаўца Moron (джангл 90-х, Гомля-Менск)
17.30—17.50 паэт Дзяніс Лагун (Ліда-Менск)
17.50—18.20 технічны перапынак
18.20—18.50 выканаўца Алег Жудкі (акустычны гранж, пост-панк, Менск)
19.00—19.30 гурт ОБЛІКА-МАРАЛЕ (некамерцыйны бонга-панк-рок з элементамі нова-метала і акапэльных спеваў, Менск)
19.40—20.10 гурт Bodhi (рок мьюзік, Гомля)
20.20—20.50 выканаўца Фёдар Жывалеўскі (Голая Манашка, Менск)
21.00—21.40 гурт REMISSIA (шугэйз-поп, Менск)
Беларускае Радыё Рацыя