Фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok»



Cяржук Доўгушаў разам са сваё камандай „Tradycyja”, вырашылі стварыць свой адметны фольк-фестываль.

“Мы прымалі ўдзел у арганізацыі іншых канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі «Камяніца». Зараз мы хочам зрабіць свой фэст беларускай традыцыйнай музыкі пад назвай «Rajok»”, – кажа Сяржук.

“Хадзі Раёк у наш дварок!”

«Rajok» – гэта пераход з лета ў восень, вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях.

Фэст накіраваны на папулярызацыю, знаёмства шырокага кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.

Для таго каб фэст адбыўся, арганізатары збіраюць грошы на краўфайдынгавай платформе Ulej.by

Кожны жадаючы можа ахвяраваць любую суму і атрымаць за гэта квіткі на фестываль і іншыя цікавыя бонусы і падарункі

Праграма фестываля

14 верасня

·         конкурс маладых фальклорных калектываў;

·         мона-спектакль лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука «Дарожка»

·         канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся; мужчынскі гурт «Рада»; полацкі гурт «Варган»; капэля «Колісьнія» і іншыя;

·         сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня

·         майстар- класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;

·         дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;

·         унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;

·         выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя;

·         свята габрэйскіх песень і танцаў „Zingeray”;

·         прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта Tradycyja з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;

·         вечарына народных танцаў.

Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.

Калі будзе праходзіць фэст?

14 – 15 верасня, 12.00 – 23.00.

Дзе будзе праходзіць?

Г. Менск, пляцоўка Гістарычнага музея па вуліцы К.Маркса, 12.