Фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brazil у Менску



У Менску пяты год запар праходзіць фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brazil.

Кажа яго арганізатар і ўдзельнік – мастак з Бразіліі Даніло Тэафіло Коста (Danilo Teofilo Kosta):

– Я першы сакратар бразільскага МЗС. Але я ўжо не служу ў Беларусі, але ў адпачынку я арганізую стрыт-арт фестываль у Беларусі Vulica Brazil. Хацеў нешта сучаснае –  стрыт-арт. У нас мастакі ездзяць па ўсяму свету. Мы вельмі ганарымся, што «Os Gêmeos», блізняты, – гэта, напэўна, галоўныя мастакі сучаснага мастацтва ў Бразіліі. І яны ўжо пяты раз удзельнічаюць і чацвёрты раз прыязджаюць. Нідзе ў свеце яны не былі так часта.

У межах фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brazil беларускія архітэктары і мастакі разам з бразільскімі ствараюць вялізныя муралы і ўрбаністычныя інсталяцыі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск