Фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brazil у Менску
У Менску пяты год запар праходзіць фестываль вулічнага мастацтва Vulica Brazil.
Кажа яго арганізатар і ўдзельнік – мастак з Бразіліі Даніло Тэафіло Коста (Danilo Teofilo Kosta):
– Я першы сакратар бразільскага МЗС. Але я ўжо не служу ў Беларусі, але ў адпачынку я арганізую стрыт-арт фестываль у Беларусі Vulica Brazil. Хацеў нешта сучаснае – стрыт-арт. У нас мастакі ездзяць па ўсяму свету. Мы вельмі ганарымся, што «Os Gêmeos», блізняты, – гэта, напэўна, галоўныя мастакі сучаснага мастацтва ў Бразіліі. І яны ўжо пяты раз удзельнічаюць і чацвёрты раз прыязджаюць. Нідзе ў свеце яны не былі так часта.
У межах фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brazil беларускія архітэктары і мастакі разам з бразільскімі ствараюць вялізныя муралы і ўрбаністычныя інсталяцыі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
