Фестывалю нацыянальных культур у Гародні сёлета не будзе
ХІІІ Фестываль нацыянальных культур пераносіцца на 2021 год з-за каронавіруса. Пра гэта паведаміў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі «Гродна», паведамляе Гродна Медыя Group.
Фэст у Гародні быў запланаваны на 5 і 6 чэрвеня, а 7 чэрвеня ён павінен быў перамясціцца на Аўгустоўскі канал.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гародні раз у два гады. У ім прымае ўдзел каля 800 прадстаўнікоў розных нацыянальных аб’яднанняў.
