Фігура Маці Божай з Фацімы прыбыла ў Менск
Фігуру Маці Божай Фацімскай, якую з Партугаліі прывезлі ў Менскую архікатэдру, ушанавалі беларускія каталікі. Пра гэтую падзею распавядае ксёндз Кірыл Пардонаў – дырэктар інфармацыйнай службы каталіцкіх біскупаў Беларусі.
– Фігуру ўрачыста прынеслі да касцёла, у нейкім сэнсе – тэатральна. Трое маленькіх дзетак былі апрануты так, як 100 гадоў таму апраналіся бедныя пастушкі, якім і аб’явілася Маці Божая. Потым фігуру ўнеслі ў касцёл, дзе вернікі віталі яе белымі стужкамі, як гэта робіцца ў Партугаліі, у Фаціме. Пазней была Святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Прысутнічаў таксама Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Была працэсія са свечкамі. Зноў жа, так робяць у Фаціме.
[Not a valid template]
Народныя паданні пра тое, што Маці Божая аб’яўлялася менавіта пастушкам, пашыраныя па ўсёй Еўропе. Так, абраз Маці Божай Жыровіцкай таксама нібыта ўпершыню аб’явіўся пастушкам на грушы.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота Віталія Палінеўскага