Фільм “Крышталь” атрымаў гран-пры Адэскага кінафестывалю



Фільм “Крышталь”, зняты беларускай Дар’яй Жук, атрымаў гран-пры Адэскага фестывалю. Рэжысёрцы карціны ўручылі статуэтку “Залатога Дзюка” і грашовы прыз у 10 тысяч еўра, піша TUT.by. Яна прызналася, што доўга ішла да гэтай узнагароды і гэта першы прыз за фільм для яе.

Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі 1990-х гадоў. У цэнтры сюжэта — дзяўчына, якая марыць з’ехаць у Амерыку і быць ды-джэем. Праз памылку ў заяве на візу, якую падае ў амбасаду, гераіня вымушана ”завісае” на тыдзень у невялікім беларускім гарадку, каб усё ж ажыццявіць сваю мару. Тут яна сутыкаецца з жыхарамі гарадка і бачыць іх побыт — стыхійныя рынкі, моладзевыя рэйвы, мары пра эміграцыю.

Фільм “Крышталь” вылучаюць на прэмію “Оскар” у намінацыі найлепшы замежны фільм.

Фота: facebook.com/odesaiff