Фінальныя акорды „Бардаўскай восені” прагучалі ў Беластоку (абноўлена)
Фінальныя акорды „Бардаўскай восені” прагучалі ў беластоцкім Тэатры лялек.
Наведнікам паказалі спектакль „Святло ў цемры”, які распавядае аб лёсах паэтаў, рэпрэсаваных у 1937 годзе. Але мінорныя ноты змяіліся іранічным выступленнем дуэту Міхася Зуя і Алены Зуй-Вайцяхоўскай:
Госцяй фестывалю беларускай аўтарскай песні „Бардаўская восень” стала віцэ-маршлак Падляшскага ваяводства Багуслава Шчарбінская. Разам з наведвальнікамі беластоцкага Тэатра лялек яна паглядзела спектакль „Святло ў цемры”:
– Наша Падляшша вядомае шматкультурнасцю. Побач існуюць розныя культуры і вельмі цешуся, што гэтыя культуры ўзмацняюцца, што ўвесь час развіваюцца і могуць суіснаваць разам. Гэта вельмі цудоўна, жадаю каб так было заўсёды. Гэта вельмі ўзбагачае нас усіх.
У апошні фестываль дзень перад прысутнымі на „Бардаўскай восені” выступіў музычны праект ZUJ, а таксама рок-гурт B:N.
Беларускае Радыё Рацыя