Фолк-калектыў «Letapis» на Фестывалі Незалежнай Беларускай Культуры ў Вроцлаве
Артысты прапанавалі гледачам падзеі не толькі музычны выступ, але і танцавальны інтэрактыў.
«Мы адкрытыя да супрацы і запрашаем усіх захоўваць свае карані», – адзначылі творцы Максім, Ганна і Віктар:
– Калі мы кажам пра фестываль беларусаў Вроцлава, то вельмі важна прадставіць ініцыятывы, якія ў Вроцлаве ўжо даўно, якія спяваюць беларускія песні, і якія таньчаць беларускія танцы. Таму што менавіта тут працягваецца і жыве беларуская культура ў Вроцлаве сярод беларусаў.
– Падаецца, што жыццё рознае, і было бы пажадана, каб беларусы, калі яны пераехалі ў Польшчу, не гублялі сваіх каранёў, культуру, і памяталі пра сваю традыцыю ў песнях і танцах.
Госці падзеі актыўна далучаліся да танцаў, што прапанавалі артысты. Імпрэза прайшла на пляцоўцы Stary Klasztor.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя