Фонд Kamunikat.org абнавіў сайт і прапануе новыя ініцыятывы



Kamunikat.org – гэта самая вялікая беларуская анлайн-бібліятэка. На гэты момант Камунікат утрымлівае на сваёй пляцоўцы матэрыялы ў розных фарматах – тэксты, аўдыя, відэа. На сёння для чытачоў дасяжныя больш за 55 000 публікацый.

Таксама запускаецца шэраг літаратуных ініцыятыў. Сярод іх, напрыклад, запіс і выданне аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў – Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Арлова, Барыса Пятровіча, Алеся Аркуша, Артура Клінава, Валеры Гапеева і іншых.

Камунікат арганізуе таксама літаратурныя івэнты. Гэтак сёлета адбыўся еўрапейскі тур з Уладзімірам Арловым – больш за 10 гарадоў у чатырох краінах (Польшча, Нямеччына, Італія і Літва).

Аднак асноўным кірункам працы Камуніката застаецца збор і захаванне кніг і перыёдыкі, якія выходзяць па-беларуску ці пра Беларусь. Акрамя таго, сайт стаў максімальна сучасным, дзякуючы новаму дызайну і аптымізацыі пад самыя розныя дэвайсы і прылады. Таксама хутчэй сталі загружацца старонкі і выданні.

Беларускае Радыё Рацыя