Фонд «Тутака» абвясціў дэкламатарскі конкурс



Фонд «Тutaka», які дзейнічае на Беласточчыне, пачынае здзяйсняць сваю праграму на новы 2022 год. Сёлета Фонд пашырыць сваю дзейнасць. Да ранейшых фестываляў далучацца новыя мерапрыемствы.

У тым ліку у Фондзе плануюць дадаць літаратурную частку да фестывалю «Бардаўская восень». Кажа кіраўнік Фонду Павел Станкевіч:

– Рыхтуемся да фестывалю „Бардаўская восень”, дзе хочам трошкі памяняць фармат, каб гэты фестываль быў не толькі з удзелам бардаў, а каб увогуле пачаць думаць пра фестываль беларускай літаратуры. І спадзяюся, што будзе нагода сустрэццы не толькі з музыкамі, з бардамі, а таксама з пісьменнікамі, паэтамі і з людзьмі, якія ствараюць беларускую літаратуру – кніжкі, альманахі і розныя такія рэчы.

Гэтымі днямі Фонд «Тутака» абвясціў пра пачатак дэкламатарскага конкурсу. Конкурс праводзіцца ў два этапы. I этап: Даслаць відэа з вершам і анкетай да 10 лютага 2022 на адрас: [email protected]

Пасля першага этапу, да 15 лютага журы прадставіць удзельнікаў, якія пройдуць у другі этап. II этап: Фінал конкурсу пройдзе ў Тэатры лялек (Беласток) 21 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя