Фотафакт: Як бы выглядала Фара Вітаўта ў сучаснай Гародні



Беларускі рэканструктар Аляксандр Пінчук з дапамогай камп’ютара ўзнавіў гарадзенскую Фару Вітаўта на фота сучаснай Гародні. Дадзеная праца хуткімі тэмпамі разляцелася па сацыяльных сетках.

get_img

Вырасла ўжо два пакаленні гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта – самага першага і адметнага касцёла нашага горада. Мы быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але ўсё роўна адчуваем сябе няўтульна на галоўнай плошчы Гародні.

Аляксандр Пінчук дапамог гарадзенцам убачыць галоўны храм горада (разбураны ў 1961 годзе) у сучаснай Гародні.

get_img (1)

– Фара Вітаўта – гэта храм з багатай гісторыяй і няпростым лёсам, які пабываў і галоўным парафіяльным каталіцкім касцёлам, і праваслаўным сафійскім саборам. Нязменным было тое, што на працягу многіх стагоддзяў ён быў галоўным храмам горада на Нёмане.

Гэта першы каталіцкі храм на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, заснаваны легендарным Вітаўтам і больш вядомы па імені заснавальніка як Фара Вітаўта (ад нямецкага слова pharre (прыход)). Храм перажыў мноства пажараў і глабальных перабудоў. Пра першапачатковае аблічча можна толькі здагадвацца, грунтуючыся на апісаннях і найбольш ранніх гравюрах.

Я паспрабаваў паiмправiзаваць на аснове даступных у інтэрнэце абмераў і замалёвак Т. Макоўскага, – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Аляксандр Пінчук.

get_img (2)

t-styl.info