Фотавыстава да 105-й гадавіны пачатку І Сусветнай вайны



Адкрыццё фотавыставы “Баявы шлях другога Каўказскага армейскага корпуса” з калекцыі Ігара Сумрачэўскага, прымеркаванай да 105-й гадавіны пачатку Першай сусветнай вайны, адбылося ў сталічнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

Кажа старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:

Выстава, сапраўды, вельмі ўнікальная, таму што даволі рэдкія фотаздымкі. Менавіта звязаны яны з адной аператыўна-тактычнай адзінкай – з Каўказскім корпусам – і адлюстроўваюць яго баявы шлях, пачынаючы ад польскіх тэрыторый і заканчваючы ўжо беларускімі тэрыторыямі. І геаграфічна, і храналагічна гэтая выстава вытрыманая бездакорна.

Калекцыянер Ігар Сумрачэўскі, які здолеў сабраць частку фотаархіва ІІ-га Каўказскага корпуса, перадаў свой збор у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара