Фотавыстава Дзмітрыя Давыдава адкрылася ў Гародні
У гарадзенскай выставачнай зале адкрылася выстава маскоўскага фотамайстра Дзмітрыя Давыдава. Партрэты дзяўчат ў народных строях, краявіды розных частак Расеі, людзі розных прафесій – гэта толькі невялікая частка з амаль паўсотні здымкаў творцы.
Пра выставу распавядае адзін з арганізатараў, кіраўнік гараденскага фотаклуба Аляксандр Ласмінскі:
— Дзмітрый Давыдаў — гэта мастацкі кіраўнік фотаклуба 110 і вядомы ў Маскве выкладчык мастацтва фатаграфіі. Ён выкладае фатаграфію, дызайн у некалькіх вышэйшых вучэльнях Масквы. А сам ён рознапланавы фотамастак, які спрабуе сябе ў розных жанрах.
Для дырэктаркі гарадзенскай выставачнай залі Ірыны Сільвановіч працы Дзмітрыя Давыдава з’яўляюцца вельмі адметнымі:
— Гэтага чалавека, самога фатографа, я ведаю вельмі добра. Мы гадоў 10 таму, калі стала працаваць наша Гарадзенская выставачная зала, з’ездзілі ў Маскву і былі ў студыі 110. Там нам арганізавалі такую сустрэчу, сяброўскую вячэру. Шмат было мастакоў, саміх студыйцаў, але мне спадабалася, што ў суседнім пакоі была арганізаваная фотасесія, дзе была дзяўчына, якая магла пазаваць і мастакі маглі пайсці і фатаграфаваць яе. І нашы фотамастакі з Гародні маглі таксама пайсці сфатаграфаваць і паказаць сваё майстэрства.
Паглядзець працы Зміцера Давыдава ў выставачнай зале кожны гарадзеннец ды госць горада зможа паглядзець да 15 жніўня 2017 года.
Беларускае Радыё Рацыя Гародня