Фотавыстава „Магія дзікіх птушак”



6 снежня ў Музеі прыроды і экалогіі (Мінск, вул. Карла Маркса, 12) грамадская арганізацыя „Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) адкрывае выставу „Магія дзікіх птушак”. Прыходзьце палюбавацца сёлетнімі яркімі кадрамі птушкароў!

Жураўліная вясна. Фота Аллы Эрдман.

На выставе можна будзе пабачыць работы Андрэя Шэўчыка, Аллы Эрдман, Паўла Лычкоўскага, Мікалая Вараб’я, Віталя Некрашэвіча і Сяргея Чарапіцы.

Паспяховы рыбалоў. Фота Паўла Лычкоўскага.

Пераможцамі адборачнага конкурса сталі: 1 месца — Павел Лычкоўскі, 2 месца — Сяргей Чарапіца, 3 месца — Уладзімір Бондар.

Вялікая белая чапля. Фота Паўла Лычкоўскага.

Работы з галерэі сайта «Птушкі штодня» адбірала журы конкурса «Магія дзікіх птушак» — адмыслоўцы фатаграфіі Сяргей Зуёнак, Дзяніс Іўковіч і Караліна Палякова.

Выстава будзе працаваць да пачатку лютага. Уваход вольны.