Фотавыстава пра беларускі нацыянальны рух 80-ых



На Пятым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне паказалі фотаздымкі, якія адлюстроўваюць развіццё беларускага нацыянальнага і дэмакратычнага руху 80-ых гадоў 20-га стагоддзя.  IMG_5241

Паліна Сцепаненка, якая прэзентавала выставу, распавяла.

– Асноўная частка фотаздымкаў з архіва фатографа Уладзіміра Сапагова, які памёр у 2012 годзе, а яго архіў у выглядзе негатываў і пазітываў быў уратаваны сябрам – Міхаілам Мякішам. На жаль, арыгіналы фотаздымкаў трапілі на сметнік – так распарадзіліся спадчынай фатографа ў інтэрнаце Трактарнага завода, дзе Уладзімір Сапагоў пражыў большую частку свайго жыцця. Лёс фатографа быў трагічны – ад нараджэння ён выхоўваўся ў дзіцячым доме. З сярэдзіны 80-ых Уладзімір Сапагоў здымаў культурніцкія акцыі моладзевых нацыянальна арыентаваных суполак, напрыканцы 80-ых мітынгі, у 1996-1999 годах – разгоны мітынгаў і дэманстрацый. Ён таксама рабіў партрэты дзеячоў культуры мастацтва, палітыкі.

Міні-выстава была тэматычна падзеленая на 2 часткі. Першая частка – фотаздымкі Уладзіміра Сапагова – культурніцкія акцыі.

04190006

Купалле 1987 год, в.Строчыцы, фота Уладзіміра Сапагова (1952-2012).

Другая частка – Устаноўчы з’езд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 24-25 чэрвеня 1989 года, Вільня, Палац прафсаюзаў на вуліцы V.Mykolaičio-Putino g. 5 Таўра. Фота з архіву HA „Bielaruski muzej imia I.Luckeviča“ . Scan_20150427_2253

Устаноўчы з’езд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 24-25 чэрвеня 1989 года, Вільня, Палац прафсаюзаў на вуліцы V.Mykolaičio-Putino g. 5 Таўра. Фота з архіву HA „Bielaruski muzej imia I.Luckeviča“ .

Фотавыстава была падрыхтаваная Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі, – арганізацыяй, зарэгістраванай у Літве, якая мае на мэце сабраць, сістэматызаваць і зрабіць даступным для доступу шырокага кола даследчыкаў матэрыялы пра развіццё беларускага нацыянальнага і дэмакратычнага руху.

У дадзены перыяд у Беларусі дзяржава ўсталявала манаполію на вызначэнне зместу нацыянальнай памяці. Ідэалагічнае выкарыстанне гісторыі і распаўсюд уяўленняў пра мінулае ў грамадстве застаюцца вострай праблемай, якая патрабуе адказу ад грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым, з часам матэрыялы паступова страчваюцца, што ставіць праблему іх сістэматызацыі і захавання. У такой сітуацыі вельмі важна арганізаваць сістэматычны збор і актуалізацыю альтэрнатыўных поглядаў на гісторыю грамадзянскай супольнасці, у тым ліку зрабіць бачным станоўчы дэмакратычны вопыт.

Беларускае Радыё Рацыя