У Вроцлаве адкрылася фотавыстава «Цягнік Менск-Вроцлаў»
Фотавыстава «Цягнік Мінск-Уроцлаў» адкрылася ў Вроцлаўскім доме літаратуры. Падзея адбылася ў рамках 11-га Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры. На кадрах можна ўбачыць здымкі будынкаў і архітэктурных фрагментаў вышэй узгаданых гарадоў.
Працягвае фатографка Ірына Міхеева:
-У мяне не было мэты параўноўваць будынкі. У мяне была мэта паказаць, што я адчуваю Вроцлаў домам, таму што месца і будынкі вельмі нагадваюць тыя часткі Менска, у якіх я вырасла і стала тым, кім зараз я ёсць. Таму я не скажу, што нейкія будынкі больш суровыя, а нейкія больш лагодныя. Не. Яны для мяне аднолькавыя. І нагадваюць мне дом.
Убачыць працы Ірына Міхеевай завіталі як дарослыя, так і дзеці.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя