Фотавыстава Альберта Цэхановіча ў Менску



“Месяц фатаграфіі ў Менску”. Чарговай імпрэзай у гэтым маштабным мерапрыемстве сталася адкрыццё фотавыставы Альберта Цэхановіча, прысвечнай Янку Купалу, у арт-прасторы “Кніжная шафа”. Распавядае адзін з яе арганізатараў – Іван Дудкоў.

– Я вельмі рады і ўсцешаны пачаткам новага сезона. Тое, што мы рабілі 2 гады, працягваецца. Яшчэ больш усцешаны тым, што гэта адбываецца з выставай Альберта Цэхановіча. Я пазнаёміўся з яго творчасцю на выставе ў музеі Янкі Купалы «У пошуках папараць-кветкі». Пасля я дакладна ведаў, што Альберт у нас павінен быць. Мне падалося сімвалічным паказаць у нашай кніжнай галерэі выставу, прысвечаную Янку Купалу.

Выстава чорна-белых фотаздымкаў Альберта Цэхановіча, выкананых у традыцыйнай ручной тэхналогіі, сталася магчымай дзякуючы арганізатарам шэрагу імпрэз “Месяц фатаграфіі ў Менску”. У тым ліку і Польскаму інстытуту ў Менску.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара