Францішка Скарыну прапануюць кананізаваць
Утвораны міжнародны грамадскі аргкамітэт па кананізацыі Францішка Скарыны. Пра гэта паведаміў прафесар Адам Мальдзіс 2 лістапада на з’ездзе Таварыства беларускай мовы.
Праз тры гады Беларусь будзе святкаваць 500-годдзе сваёй першай друкаванай кнігі, якую выдаў у Празе Францішак Скарына. Той кнігай быў перакладзены ім на беларускую мову «Псалтыр». Потым ён выдаў яшчэ 22 перакладзеныя кнігі Святога Пісання.
Беларускае Радыё Рацыя