Французы заспяваюць у дворыку “Цудоўні”



Фолькавы гурт  з Парыжа Taraf Emiliou / „Тараф Эміля” c удзелам музыкаў з Ліды – прадставяць у Гародні ў дворыку “Цудоўніі” праект „KoloFan”. Музыкі, а гэта 2 скрыпкi і гітары, заграюць традыцыйны фольк розных народаў. 

Пра будучы канцэрт распавядае кіраўнік гарадзенскай этнакрамы “Цудоўня”  Андрэй Несцяровіч:

– Гэта  будзе вольны канцэрт у дворыку “Цудоўні” ад французскага этна-фольк гурта. Цікава, што сярод удзельнікаў гэтага гурта адна лідчанка. І яны прыедуць з традыцыйнымі спевамі Балкан, польскай музыкай, крыху габрэйскай, румынскай і балгарскай.  І гэта будзе проста класная нагода і магчымасць пазнаёміцца з музыкай умоўна бліжэйшага замежжа проста ў цэнтры горада сярод дня.

Пачатак выступу музыкаў з Францыі 9 верасня а 16-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня