Францыя перадала ў Мір экспанаты для выставы пра Ігната Дамейку



Горная школа Парыжа перадала для выставы „Ігнат Дамейка – тытан навукі” ў Мірскім замку экспанаты, звязаныя з дзейнасцю знакамітага навукоўца беларускага паходжаньня, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Францыі было наладжана ўзаемадзеянне з Вышэйшай нацыянальнай горнай школай Парыжа для арганізацыі ў гарадскім пасёлку Мір выставы мінералаў і арыгінальных дакументаў, складзеных вядомым выхадцам з Беларусі Ігнатам Дамейкам падчас яго навучання і супрацоўніцтва з Горнай школай Парыжа.

Установа Францыі прадаставіла некалькі дзясяткаў унікальных экспанатаў для выставы ў замкавым комплексе „Мір”, якая зачыніцца 30 верасня. Зараз амбасада прапрацоўвае візіт прадстаўніка замкавага комплексу „Мір” у Горную школу Парыжа для пашырэння супрацы па пытаннях захавання і папулярызацыі памяці Ігната Дамейкі.