Гадавіна „Чорнай ночы”
Сёння згадваем гадавіну гэтак званай „Чорнай ночы”. За ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году карнікі НКУС расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.
У навейшай гісторыі Беларусі 29 кастрычніка 1989 — на Дзяды адбылося гістарычнае шэсце ў Курапаты, мітынг-рэквіем і ўсталяванне Крыжа Пакуты, які быў асвячоны прадстаўнікамі чатырох хрысціянскіх цэркваў. З таго моманту пачалася народная мемарыялізацыя Курапатаў. У апошнія гады крыжы ў Курапатах апаганьваюцца, а зламыснікі такіх дзеянняў не ўсталёўваюцца. Абаронцы Курапатаў падвяргаліся пераследу з боку лукашэнкаўскіх уладаў.
Сёння ў шматлікіх гарадах Еўропы і ЗША пройдуць мемарыяльныя вечарыны „Ноч паэтаў” прысвечаныя трагічным падзеям кастрычніцкай ночы 1937 году.