Галасы беларускіх паэтаў пачулі ў Нью-Ёрку і Вільні
Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава прэзентавала ў Нью-Ёрку і Вільні аўдыёдыск “Галасы паэтаў”. Над зборам матэрыяла яна працавала чатыры гады. Дыск утрымлівае галасы 60-ці паэтаў – ад Якуба Коласа і Янкі Купалы да Віктара Жыбуля і Віталя Рыжкова.
Кажа Таццяна Грыневіч-Матафонава:
– Прэзентацыя ўжо была ў Нью-Ёрку і ў Вільні. На віленскай прэзентацыі былі журналісты з радыё і тэлебчання. З тэлебачання карэспандэнт, які робіць на літоўскім ТБ перадачу “Віленскі сшытак”, калісьці яе рабіла Таццяна Сапач. Спадзяюся, іфармацыя пойдзе ў СМІ.
Сорак два сучасныя паэты начытвалі свае вершы ў студыі. А вось галасы тых, хто ўжо адышоў, давялося шукаць па сваяках і знаёмых, – кажа Таццяна Грыневіч-Матафонава. На кожнага паэта на дыску прыпадае не больш за 10 хвілін.
Неўзабаве прэзентацыя аўдыёдыска адбудзецца і ў Менску.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя