«Галасы паэтаў» прагучалі ў Гародні



У этна-краме «Цудоўня» адбылася прэзентацыя дыску, на якім гучаць творы класікаў і сучаснікаў беларускай літаратуры галасамі саміх аўтараў – Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Генадзя Бураўкіна ды іншых. Дыск паўстаў дзякуючы паэтцы і барду Таццяне Грыневіч, якая прызнаецца, што думала пра маладых беларусаў, бо ў школах катастрафічна не хапае падобнага матэрыялу:

— Гэта 10 гадоў. За 10 гадоў каля 10 дыскаў ужо ёсць а то і больш. Раней я і спявала і таксама запісвала на дыскі многа рамансаў, беларускіх песень — рознай музыкі. Укладала для школы дапаможнікі, дзе якраз гучалі і галасы паэтаў і галасы актораў, што чыталі вершы, якія вучацца ў праграме. Натуральна, што я павінна была зрабіць і гэтую працу. Тым больш, што я ведала: ў школе не стае матэрыялаў па сучаснай літаратуры. 

Удзел у гарадзенскай вечарыне, акрамя самой Таццяны Грыневіч, узяла пісьменніца і літаратуразнаўца Антаніна Хатэнка. Гучалі вершы і песні на словы беларускіх паэтаў.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара