Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» спыняе сваю працу
Галерэя «Ў» абвяшчае пра закрыццё. Апошнім праектам, рэалізаваным камандай, стане выстава «Кранальная дыстанцыя», якая працуе з 26 кастрычніка.
Галерэя стартавала ў 2009 годзе ў памяшканні на Незалежнасці, 37а і фактычна стала адным з галоўных цэнтраў культурнага жыцця Менска. У 2018 годзе «Ў» перамясцілася на Кастрычніцкую, 19 і арганізавала маштабныя выставы беларускага і міжнароднага сучаснага мастацтва.
Закрыццё праекта звязана са зменай партнёраў.
Новы склад партнёраў будзе развіваць прастору на Кастрычніцкай, 19 пад брэндам «Вершы». Пад гэтым імем будуць працаваць і бар, і культурная прастора. Выстава «Кранальная дыстанцыя», што распачнецца ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», працягнецца ўжо ў прасторы «Вершы».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/ygallery.by