Галерэя «Ў» і кнігарня «Логвінаў» у Менску пойдуць пад знос
Тэрыторыя ў раёне былога тралейбуснага дэпо на вуліцы Чырвонай у Менску прададзена за 17 мільёнаў рублёў.
Паводле наяўнай інфармацыі, пераможцам аб’яўленая сталічная кампанія-забудоўнік «А-100 Дэвэлапмэнт».
Як паведамілі БелаПАН у Менскім гарадcкім цэнтры нерухомасці, які выступаў арганізатарам аўкцыёну, на зямельны надзел прэтэндавалі тры пакупнікі, пачатковы кошт лоту складаў блізу 4 мільёнаў рублёў. Інвэстару гарантуецца права на праектаванне і будаўніцтва жылля.
Такім чынам, згодна з папярэднімі плfнамі, на выкупленым участку ў квартале вуліц Чырвонай, Кісялёва і праспtкту Машэрава плfнуецца пабудаваць жылы комплекс з аб’ектамі сацыяльна-грамадcкага прызначэння і падземнымі паркінгамі.
Раней гэты кавалак зямлі меркавала асвоіць расейская фірма «Манолиум процессинг», якая выйграла тэндэр на яго забудову яшчэ ў 2003 годзе. Тады адной з умоваў былі інвэстыцыі ў будаўніцтва новага тралейбуснага дэпо ў мікрараёне Уручча. Аднак расейцы ўмовы пагаднення ня выканалі і ў 2014-м дамова была скасавана.
На тэрыторыі, прызначанай пад перабудову, знаходзіцца знакавае для менчукоў месца — галерэя «Ў» і кнігарня «Логвінаў». Тут ладзяцца прэзэнтацыі, культурныя імпрэзы, прадаюцца кнігі незалежных выдавецтваў.