Галерэя “Ў” прапануе адукацыйны праект „10 майстэрняў”



Вы не разумееце сучаснае мастацтва? Тады ёсць нагода стаць удзельнікам адукацыйнага праекта “10 майстэрняў”, які цягам года рэалізуе сталічная галерэя “Ў”.  Сучасныя беларускія мастакі чытаюць лекцыі і даюць майстар-класы. Пра ўмовы ўдзелу ў гэтым ўнікальным праекце расказвае атр-дырэктарка галерэі Ганна Чыстасердава:

– Удзел у гэтых майстэрнях платны, ён складае 60 рублёў. Гэтыя грошы пасля мы накіроўваем на рэалізацыю праекта. Гэта  не плата галерэі і мастакам, студэнты, якія тут займаюцца, такім чынам укладаюць грошы ў сам праект. З іншага боку, тыя лекцыі, што праходзяць для адкрытай публікі, са свабодным уваходам, і ніхто плату за гэта не бярэ.

Кірунак дзейнасці мастакоў – вядоўцаў майстар-класаў, вельмі шырокі. Ад ператварэння ўласнымі рукамі старой побытавай керамікі ў творы сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, да стварэння кампутарнай анімацыі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя