Галіна Пазьняк: Адбыўся грамадскі ўсплеск і ўсё беларускае стала расці



У Беларускім Доме Варшавы прайшла чарговая літаратурна-музычная лекцыя Галіны Пазьняк «Схаваны Купала». Лекцыя была вельмі цікавая, пазнавальная і павучальная адначасова для сучаснага беларуса. Таму што праблемы пры Купалу існуюць і да гэтага часу, кажа Галіна Пазьняк:

– Ва ўсёй творчасці Янкі Купалы лейтматывам праходзіць ягоная думка аб чалавечай беларускай годнасці. Цяжкія часы першай беларускай рэвалюцыі, якая ўзнікла пасля паразы расейскай імперыі ў расейска-японскай вайне. Гэтая параза нарадзіла грамадскі ўсплеск і ўсё беларускае стала хутка расці.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Людзі былі ў захапленні ад расповеду Галіны Пазьняк пра Купалу і мастацкім чытаннем вершаў творцы. З задавальненнем паслухалі музычныя творы Уладзіміра Мулявіна на словы Янкі Купалы.

Беларускае Радыё Рацыя