«Галіяфы» вяртаюцца
Сёлета ў лютым культурніцкая ўстанова „Галіяфы” вымушана была пакінуць памяшканне ў будынку на вуліцы Валгаградзкай у Менску, куды засялілася пры канцы 2013 году. Падставай да прыпыненьня дзейнасьці стала новая рэдакцыя закону «Аб гандлі». Паводле яе будынкі, у якіх вядзецца гандаль, павінны быць аформленыя дакумэнтальна, а потым занесеныя ў адмысловы рэестар.
Цяпер «Галіяфы» як літаратурная прастора з мастацкай галерэяй будзе ў сталічным Траецкім прадмесці, на вуліцы Старавіленскай, 6. Адкрыццё запланаванае на 3 снежня а 19-й гадзіне.
У дзень адкрыцця крама абяцае 20-працэнтную зніжку на ўсе кнігі выдавецтва «Галіяфы».