„Галіяфы” здалі ў друк адразу 11 кніг



Менскае выдавецтва “Галіяфы” падрыхтавала добры калядны падарунак аматарам беларускай літаратуры – у друкарню здадзена адразу 11 кніг, сярод якіх зборнік эсэістыкі Юрыя Гуменюка “Краіна няйздзейсненых мараў”. Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў кажа, што ён плануе зрабіць прэзентацыю гэтай кнігі на другія ўгодкі смерці гарадзенскага паэта – 19 студзеня.

– У нас атрымалася, што мы здалі ў друк 11 кніг. Гэтыя 11 кніг выйдуць цягам месяца. Гэта кнігі: Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі”, Юліі Цімафеевай “Кніга памылак”, Юрыя Гумянюка “Краіна няздзейсненых мараў”, Ігара Мельнікава “Беларуская Атлантыда” і іншыя. Я спадзяюся, што гэта будзе добрым калядным і навагоднім падарункам нашым чытачам, чытачам выдавецтва “Галіяфы”.

Дырэктар выдавецтва “Галіяфы” таксама паведаміў, што напачатку новага года пачне працаваць кнігарня “Галіяфы” ў новым памяшканні.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя