Галоўная ўзнагарода Гедройца – у Макса Шчура (абноўлена)



У Менску адбылася 5-ая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Сёлета галоўным лаўрэатам прэміі стаў – Макс Шчур, які разам з лаўрэацкім дыпломам атрымаў чэк, эквівалентны 5000 еўра.

Поўны гук рэпартажу з цырымоніі:

Другім месцам і стыпендыяй у Доме творчасці пісьменнікаў на востраве Готланд (Швецыя) узнагароджаны Альгерд Бахарэвіч. Трэцяе месца – у Андрэя Адамовіча, у якасці ўзнагароды ён атрымаў двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калёквіуме.

gedroyts

Прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Сёлета ў шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца трапілі кнігі:

«Таўсціла і лешч» Андрэя Адамовіча,

«Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча,

«Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча,

«Рух» Алеся Пашкевіча,

«Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» Тані Скарынкінай,

«Завяршыць гештальт» Макса Шчура.

Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

Беларускае Радыё Рацыя