Галоўны Дзед Мароз Гарадзеншчыны пасяліўся на Аўгустоўскім канале
Сёння непадалёк ад шлюза Дамброўка Аўгустоўскага канала ўваходзіны справіў галоўны Дзед Мароз Гарадзенскага рэгіёну. Пасяліўся ён разам са Снягуркай ў доміку наглядчыка, дзе таксама размешчаны музей гісторыі канала.
З 15 снежня па 15 студзеня яны будуць штодня сустракаць гасцей. Пагуляюць з дзецьмі і дарослымі таксама героі любімых мульцікаў.
Пасля ўдзелу ў зімовых забавах гасцям прапануюць пачаставацца гарачымі гарбатай і блінамі, паўдзельнічаць у майстар-класе па рукадзеллі ад Снягуркі. Калі дазволіць надвор’е, то з’явіцца ў раёне шлюза Дамброўка каток, калі будзе снег, то плануецца пракласці лыжныя трасы, арганізаваць катанне на санях. Будуць працаваць тут і кропкі грамадскага харчавання.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза будзе адкрыта як для групавых, так і для індывідуальных турыстаў. Наведванне сядзібы плануецца ўключыць у некалькі турыстычных маршрутаў, якія паказваюць Аўгустоўскі канал як незвычайную водную артэрыю і якія распавядаюць, напрыклад, пра ўнікальныя фартыфікацыйных збудаванні Гарадзенскага ўмацаванага раёна ў яго наваколлі.