Галоўныя героі «Белых Рос» з’явіліся ў Гародні на месцы здымак стужкі



У Гародні, на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Курчатава ўсталявалі драўляныя скульптуры герояў фільма „Белыя Росы”: Фёдара (Фядоса) Філімонавіча Ходаса і яго суседа Цімафея. У скульптурную кампазіцыю ўключылі і адданага сабаку па мянушцы Валет.

Фільм „Белыя Росы” здымаўся ў 1983 годзе ў Гародні ў цэнтральнай частцы горада, у мікрараёнах Пярэселка і Дзевятоўка. 

belta.by

Фота Леаніда Шчаглова