Гальшанскі замак падсвецяць, а ў вежы адкрыюць экспазіцыю
Маштабная рэстаўрацыя тут пачалася ўвесну мінулага года. Работы вяліся за кошт сродкаў, вылучаных з спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рамках дзяржаўнай праграмы „Культура Беларусі” на 2016 – 2020 гады.
За гэты час была адноўленая найбольш захаваная паўночная вежа. Узмоцненыя сцены, праведзены вонкавыя аддзелачныя работы, быў адноўлены чарапічны дах, усталяваны флюгер.
Таксама была выраблена вонкавая лесвіца, па якой наведвальнікі змогуць падняцца на другі і трэці роўні вежы і ўбачыць замак з вышыні адной з яго сцен. Зараз вядуцца работы па мантажы лесвіцы.
Для зручнасці турыстаў, бяспекі і каб надаць замку яшчэ большую прыцягальнасць, тэрыторыю вакол плануюць асвятліць. Таксама ўсталююць відэаназіранне.
Што тычыцца самой вежы, яе падсвецяць. Унутры яе плануецца аднавіць роспіс, а таксама ляпніну, з’явіцца камін. А ў невялікіх памяшканнях трох ярусаў і склепа размесціцца музейная экспазіцыя, якая раскажа гісторыю Гальшанскага замка і яго ўладальнікаў. Тут жа будуць выстаўлены артэфакты, знойдзеныя падчас археалагічных пошукаў у замку.
Асноўныя работы плануецца завяршыць да фестывалю «Гальшанскі замак», які ў гэтым годзе пройдзе 18 – 19 траўня і стане юбілейным, дзясятым.