Ганна Хітрык запісала першы альбом пасля эміграцыі



Спявачка і актрыса Ганна Хітрык прэзентавала новы альбом. Гэта адбылося праз 4 гады пасля эміграцыі артысткі ў Ізраіль. Папярэдні альбом быў запісаны яшчэ ў Беларусі, пішуць Naviny.by.

У 2017 годзе Ганна Хітрык пераехала ў Ізраіль. Чатыры гады яна не выступала на сцэне. Аднак у кастрычніку 2021 года калектыў „Ань Хітрык band” прадставіў у Тэль-Авіве альбом „Цень”. Альбом даступны на сайце гурту, а неўзабаве з’явіцца на розных музычных платформах. Прэзентацыі адбудуцца таксама ў Хайфе і Раанане.

Аб прэзентацыі альбома Хітрык сказала, што ў Тэль-Авіве было шмат ахвотнікаў трапіць на канцэрт, але ня ўсе здолелі.

«У нас уведзеныя зялёныя пашпарты, і ўваход у клуб быў дазволены толькі тым, хто атрымаў тры вакцыны. Так што нехта ня трапіў на канцэрт, бо разумеў, што ня здолее прайсці. Нехта прыйшоў, а яго не прапусцілі. Адна дзяўчына мне напісала, што не змагла ўвайсці і ўвесь канцэрт праседзела за дзвярыма, слухаючы нас. Гэта вельмі кранальна».

Былая актрыса Купалаўскага тэатру, удзельніца гуртоў „Дзецідзяцей”, S°unduk сказала, што ёсць яе першай асацыяцыяй пры згадцы Беларусі.

«Гэта жахліва, што першай асацыяцыяй з’яўляюцца ня родныя асобы, дом, сцэна Купалаўскага. Я бачу боль, кроў, знішчэнне. У мяне адчуванне, што гэта не гвалт, гэта знішчэнне. Гэта страшная, бо безнаказаная», – кажа Ганна.

Хітрык адзначыла, што калі яе спрабуюць пра Беларусь, то першая карцінка, якая ўсплывае перад вачыма – забітыя, пакалечаныя, пабітыя. Яна цалкам падтрымлівае рашэнне вядучых актораў Купалаўскага пайсці з тэатра ў жніўні 2020 года.

«Думаю, я б была ў першых шэрагах тых, хто сышоў з Купалаўскага тэатру. У той момант іграць што б там ні было на сцэне азначала скакаць на касцях. Гэта антычалавечна – рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, калі людзей знішчаюць, б’юць. Я лічу, што тое, што засталося цяпер ад Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы – гэта здание, якое чакае сваіх актораў. Яны вернуцца туды абавязкова, я ў гэтым упэўнена. Пакуль я ўспрымаю тое, што адбываецца там, так: у памяшканне прыйшлі нейкія людзі і граюць у тэатр».