Ганна Кісьліцына ў Берасці расказвала пра беларускую літаратуру
Чаму многія беларусы не любяць сучасную родную літаратуру? На такую тэму разважалі ў Берасці. Тут прайшла чарговая сустрэча ў межах курсаў „Мова нанова”.
У якасці галоўнага госця выступіла літаратуразнаўца Ганна Кісліцына. Эксперт адзначыла, што кожнаму чытачу варта ведаць гісторыю развіцця літаратуры:
– Мяне запрасілі сюды, таму што я разбіраюся ў беларускай літаратуры. На жаль, людзей, якія яе ведаюць, не так ужо і многа. І мне захацелася расказаць, чаму беларусы не ведаюць беларускую літаратуру, а некаторыя яе не любяць. І для таго, каб зразумець гэта, мне спатрэбілася зрабіць экскурс у гісторыю беларускай літаратуры ажно з пачатку ХХ стагоддзя, і расказаць, як нашая літаратура станавілася.
Наступная сустрэча ў межах курсаў „Мова нанова” адбудзецца роўна праз тыдзень, 23 студзеня. Яе тэма яшчэ не вызначаная.
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
