На фестываль “Басовішча” вяртаецца конкурсная праграма



Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя распавяла старшыня Беларускага Аб’яднання Студэнтаў Ганна Пякарская. Конкурс апошнім часам праводзіўся не кожны год, так летась яго не было ў сувязі са святкаваннем 25-гадовага юбілею фестывалю.

Сёлета ж у ліпені на сцэну ў гэтай частцы праграмы выйдуць, як плануецца, чатыры ўдзельнікі або гурты:

Напэўна ўмовы конкурсу і фармуляр-заяўка з’явяцца на інтэрнет-старонцы напачатку красавіка. А цяпер можам сказаць, што будзем збіраць гурты, якія будуць спяваць на беларуская мове – гэта для нас вельмі важна. І таксама можам паведаміць, што ў журы будуць прадстаўнікі Беларускага аб’яднання студэнтаў і Фонду Віла Сакратас. Будзе таксама Юры Асеннік, Ілона Карпюк, Сяргей Будкін Лукаш Стэпанюк. 

Конкурс пройдзе ў два этапы, першы з якіх – гэта інтэрнэт-адбор. Таксама стала вядома, што на сцэну “Басовішча-2015” выйдзе гарадзенскі гурт “Дзецюкі”.

Раней арганізатары абвясцілі пра ўдзел гуртоў Brutto, Lao Che і Ostrov. Фестываль пройдзе 17-18 ліпеня ў традыцыйным месцы – ўрочышчы Барык каля Гарадка, на Падляшшы.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Фестываль “Басовішча-2015” адбудзецца сёлета ў ліпені, аднак арганізатары ўжо зараз рыхтуюць праграму, а таксама праводзяць кансультацыі наконт візаў для беларусаў.

Галоўнае, што атрыманае фінансаванне на гэты традыцыйны фэст, які сёлета пройдзе ў 26-ы раз – расказвае старшыня Беларускага Аб’яднання Студэнтаў, якое заемаецца арганізацыяй “Басовішча”, Ганна Пякарская,у гутарцы з Янай Запольскай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

РР: І мы будзем дазнавацца пра тое, што нас чакае, што ўжо вядома… Дакладная вядома, што фестываль адбудзецца.

 Ганна Пякарская: Так, фестываль адбудзецца 17-18-га ліпеня, як заўсёды, у Гарадку. Калі нехта сочыць за нашымі навінамі, то ведае, што атрымалі мы ўжо фінансавую падтрымку і ад Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі і ад Маршалкоўскай управы. Маем штораз большыя шанцы на сапраўды вельмі добры фестываль.

РР: У мінулым годзе быў юбілейны фестываль – 25-ы, а 26-ы ўжо не юбілейны, але спадзяемся, што сюрпрызы ўсё ж будуць нас чакаць.

Ганна Пякарская:  Спрабуем упершыню зрабіць такую стрэфу, якая будзе называцца БАСмежжа, ад БАСу (Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў).

РР: А я думала, што ад “Бязмежжа”…

Ганна Пякарская: І ад “Бязмежжа” таксама. Гэта будзе “Бязмежжа” на Басовішчы. Мы хочам, каб усе людзі, якія ўдзельнічаюць у фестывалі – і музыкі, і журналісты і гледачы, маглі сустрэцца і пагаварыць. Плануем паказываць фільмы і відэа-кліпы.

РР: Гэта будзе трошкі па-за музычная частка? 

Ганна Пякарская: Пабачым. Каб падкрэсліць і захаваць вагу фестывалю для Гарадка, для Беласточчыны, плануем таксама зрабіць вялікі мастацкі праект, нешта накшталт графіці на адной з Гарадоцкіх сцен. Калі выйдзе, то гэта можна будзе пабачыць на Басовішчы.

РР: Ці будзе конкурсная праграма ў гэтым годзе?

Ганна Пякарская: У гэтым годзе конкурс будзе. І вяртаемся да традыцыйнай конкурснай праграмы. Будзем прасіць гурты, каб дасылалі свае заяўкі журы, якое адбярэ самыя лепшыя гурты. А на фестывалю будзе галоўная частка конкурсу.

РР: Ці ёсць задумкі, каго бы хацелі запрасіць?

 Ганна Пякарская: Мы маем шмат добрых думак. Амаль усе гурты, з якімі мы гаварылі, згадзіліся на ўдзел у фестывалю. Чакаем інфармацыю пра больш грошай. Ад гэтага ўсё залежыць. А тады будзем даваць інфармацыю пра гурты.

РР: Складанае пытанне, але мушу задаць яго. Ці будзе це Вы ў гэтым годзе рабіць візы?

Ганна Пякарская: Імкнемся вырашыць гэтую праблему У гэтым годзе пачалі старацца раней. Ужо цяпер праводзім размовы з консульствам, амбасадамі, так што маем надзею, што ўсё будзе ў парадку, і што дастанем у канцы канцоў гэтыя візы.

 Фестываль “Басовішча” ўжо чвэрць стагоддзя праходзіць ва ўрочышчы Барык, каля мясцовасці Гарадок, на Падляшшы.

Са старшынёй БАС-у Ганкай Пякарскай сустрэлася і паразмаўляла Яна Запольская.

Беларускае Радыё Рацыя