Ганненскі кірмаш сёлета ў Зэльве не адбудзецца
Штогадовага свята «Ганненскі кірмаш» сёлета ў Зэльве не адбудзецца. Яго з-за каронавірусу ды іншых падзеяў у Беларусі перанеслі на канец жніўня 2021 года.
З 2001 года Ганненскі кірмаш быў візітнай карткай Зэльвеншчыны – адным з самых масавых і жаданых для жыхароў і гасцей Зэльвенскага раёна. А з 2012 года ён у Зэльве праводзіўся штогод.
Правядзенне Ганненскага кірмашу ў Зэльве – гэта яскравае сведчанне таго, што зэльвенцы сэрцам любяць свой прыгожы край, шануюць традыцыі сваіх продкаў і стараюцца перадаць іх у спадчыну нашчадкам.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва
