Ганненскі кірмаш у Зэльве



Адзін раз у год гарадскі пасёлак Зэльва на Гарадзеншчыне ажывае. Тут у канцы жніўня адбываецца раённае свята “Ганненскі кірмаш”. Сёлета, 27 жніўня, ён быў не дужа шматлюдным, але тыя, хто прыйшоў, не сумавалі.

IMG_1638

IMG_1628

IMG_1631

IMG_1637

IMG_1642

IMG_1645

IMG_1650

А, наадварот, весяліліся, адпачывалі, каб разам нагадаць той час, калі Зэльва славілася сваім Ганненскім кірмашом. Як сведчыць гісторыя, менавіта дзякуючы кірмашу, Зэльва была вядома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знакамітым лейпцыгскім.

IMG_1725

IMG_1580

IMG_1583

І сёлета ў цэнтры Зэльвы хапала розных атракцыёнаў, выставаў, конкурсаў.

IMG_1589

IMG_1593

IMG_1598

IMG_1624

IMG_1622

Былі там і кірмаш рамёстваў, выстава коней, кірмашовыя атракцыёны, зэльвенцы змаглі пабачыць выступленне розных артыстаў, пакатацца на конях і проста пагутарыць адзін з адным.

IMG_1599

IMG_1613

На Ганненскім кірмашы свае агітацыйныя пікеты выставілі кандыдаты ў дэпутаты Іван Шэга і Ала Сопікава.

IMG_1665

IMG_1715

IMG_1720

IMG_1721

IMG_1724

IMG_1727

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара