Ганненскі кірмаш у Зэльве адбудзецца 20-21 жніўня
Летась з-за каронавірусу ў Зэльве быў адменены традыцыйны Ганненскі кірмаш. А вось сёлета фестываль “Ганненскі кірмаш” адбудзецца 20-21 жніўня ў цэнтры Зэльвы. А калі будзе дрэннае надвор’е, то свята пройдзе 27 і 28 жніўня. Так вырашыў аргкамітэт па правядзенню свята, пасяджэнне якога прайшло ў Зэльве.
Сёлета зэльвенцы плануюць шырока і з размахам правесці свята. Тым больш, што ў гэтым годзе спаўняецца 300 гадоў з таго часу, калі ў Зэльву ўпершыню з’ехаліся гандляры і пакупнікі з усяго свету на Ганненскі кірмаш.
На свяце ў Зэльве плануецца шмат цікавых конкурсаў, выставаў, выступленняў конных і рыцарскіх клубаў, песняў і скокаў. Вядома ж, у Зэльве будзе наладжаны і гандаль беларускімі кнігамі, а літаратары Гарадзеншчыны адкрыюць сваю традыцыйную краму “Кнігі нашых землякоў”.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва аўтара
