Гарадзенка прысвяціла свае плакаты беларускім музыкам



Унікальная дыпломная праца з беларускімі плакатамі створана студэнткай з Гародні Веранікай Лапатко. Дзяўчына прысвяціла сваю працу беларускім гуртам і музыкам. Сярод працаў Веранікі  – плакаты  гуртоў “Троіца” і “Дзецюкі”, “Яблычная Гарбата” і іншых музыкаў.

Пра працу над праектам распавядае Вераніка Лапатко:

– Я люблю музыку. Была на шматлікіх кватэрніках, дзе выступалі музыкі. І калі трэба было рабіць дыплом, я падумала, што буду рабіць плакаты. Вырашыла, што буду рабіць пра беларускія гурты. І падумала, а чаму б не зрабіць пра гарадзенскіх музыкаў. Яны таленавітыя хлопцы. Тым больш, што я слухаю іх, яны мне падабаюцца і ўсё цудоўна.

Пры абароне дыпломнай працы, дзе Вераніка прадставіла свае плакаты, камісія Гарадзенскага коледжа мастацтваў паставілася да такіх працаў вельмі прыязна:

– Даволі станоўча. Майму рэцэнзенту Скамарошчанку Анатолю Фёдаравічу ўвогуле ўсё спадабалася. Мой выкладчык сказаў, што атрымалася нядрэнна.

РР: А самім музыкам Вы паказвалі плакаты?

Вераніка: Учора здаецца Дзянісаў бачыў плакат, і здаецца яму спадабалася.  

Вераніка Лапатко плануе далей працягваць ствараць плакаты з выявамі як беларускіх, так і гарадзенскіх гуртоў. Бліжэйшым творам дзяўчыны будзе плакат гарадзенскага гурта PET NIHIL, які не ўвайшоў у яе дыпломную працу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня